БЕЛ Ł РУС

Доля кітайскіх аўто ў продажах у Еўропе дасягнула рэкордных 10,9%

2.08.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Доля кітайскіх аўтабрэндаў, прададзеных на еўрапейскім рынку, дасягнула рэкордных 10,9% у чэрвені — продажы выраслі на 118% да 150 272 адзінак. Рост забяспечылі ў асноўным падлучальныя гібрыды (PHEV) і поўныя гібрыды, якія не падпадаюць пад дадатковыя мыты ЕС на электрамабілі, паведамляе асацыяцыя ECG.

BYD Atto 2 — адно з самых папулярных кітайскіх аўто ў Еўропе. Фота: аўтацэнтр BYD

Лідары сярод кітайскіх брэндаў:

Сегмент поўных гібрыдаў вырас на 246%, а падлучальных гібрыдаў — на 213%

На долю электрамабіляў з акумулятарнымі батарэямі прыпадала 35% продажаў кітайскіх брэндаў, а на долю падлучальных гібрыдаў — 31%, у той час як год таму гэтыя паказчыкі складалі 38% і 22% адпаведна.

З пачатку года MG утрымлівае лідарства, далей ідзе BYD і Chery. У цэлым кітайскія брэнды нарасцілі продажы ў Еўропе на 101% да 685 990 аўто, павялічыўшы долю рынку з 5% да 9,5% за год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула