У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ
Магутны смерч быў у 15 кіламетраў ад Астравецкай АЭС.
У ноч на 2 жніўня на мяжы Смаргонскага і Астравецкага раёнаў разгулялася моцная бура. Яна выклікала разбуральны смерч, які прайшоў шлях даўжынёй каля 10 кіламетраў і наблізіўся да Беларускай АЭС на адлегласць 15 кіламетраў, паведаміў канал «Метэавайб».
Тарнада валіў дрэвы ў лесе, зрываў дахі з будынкаў і абрываў лініі электраперадач.
Сіла ветру была такой магутнай, што віхор пераносіў цяжкія рулоны з сенам на сотні метраў, гнуў і валіў дарожныя знакі.