БЕЛ Ł РУС

У Саратаве гарыць НПЗ

2.08.2026 / 07:43

Nashaniva.com

У ноч на 2 жніўня Саратаў і вобласць атакавалі беспілотнікі. Адзін з дронаў уляцеў у жылы дом.

Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін паведаміў, што загінулі два чалавекі, аднак не ўдакладніў, дзе гэта адбылося.

Галоўнай мэтай налёту, паводле даных OSINT-аналізу ASTRA, ужо 15‑ы раз за час поўнамаштабнай вайны стаў Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод. На кадрах ад відавочцаў бачна, што на тэрыторыі прадпрыемства ў некалькіх месцах выбухнулі моцныя пажары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула