Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі
Гродзенскі гарвыканкам у сувязі з моцнай залевай, якая абрынулася ўвечары 1 жніўня на Гродна, заклікаў жыхароў горада пацярпець і быць асцярожнымі.
Сітуацыя на гродзенскай вуліцы Белуша
Улады Гродна прызнаюць, што пасля моцных і працяглых ападкаў, якія прайшлі ў Гродне, у горадзе ўзніклі сур'ёзныя праблемы з адводам дажджавой вады. Сцвярджаецца, што праз вялікую колькасці ападкаў ліўневая каналізацыя часова не справілася з нагрузкай.
У выніку былі падтопленыя асобныя ўчасткі дарог і тратуараў, што ўскладніла рух транспарту. Таксама зафіксаваныя выпадкі затаплення падземных пешаходных пераходаў і аўтамабіляў, прыпаркаваных у нізінных месцах.
З фота і відэа відаць, што многія вуліцы затопленыя, а некаторыя машыны апынуліся ў вадзе амаль цалкам.
Пад ударамі стыхіі апынуўся практычна ўвесь горад, паведамленні пра затапленне прыходзяць з розных раёнаў.
Папярэдняя вялікая залева ў гродне была 27 ліпеня.
Цяпер камунальныя і аварыйныя службы пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Ідзе інтэнсіўная адпампоўка вады ў найбольш праблемных месцах, а таксама ачыстка ліўнепрыёмных кратаў ад смецця, якое перашкаджае сцёку вады.
Пасля таго як сітуацыя стабілізуецца і ўзровень вады знізіцца, спецыяльная камісія павінна абследаваць усе пацярпелыя тэрыторыі. Праверка закране не толькі асноўныя вуліцы, але і дваровыя праезды, падземныя пераходы і тэхнічныя калодзежы.
Жыхароў і гасцей Гродна просяць з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў. Па магчымасці рэкамендуецца адмовіцца ад паездак на асабістым аўтатранспарце, а пешаходам — быць вельмі ўважлівымі, абыходзіць глыбокія лужыны, бо пад вадой могуць знаходзіцца адкрытыя люкі або бардзюры.
Пра выпадкі моцных падтапленняў каля жылых дамоў ці сацыяльных аб'ектаў просяць паведамляць у дыспетчарскую службу па тэлефоне 115.
Чытайце таксама:
У Гродне сёння зноў залева і патоп ВІДЭА
На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА
Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі