БЕЛ Ł РУС

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА

1.08.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Карыстальніца Threads апублікавала відэа з узбярэжжам Піны ў Пінску. На ім відаць, што ўзровень вады ў рацэ моцна ўпаў, а бераг адступіў як мінімум на дзясятак метраў.

Скрыншот з відэа

«Увесь гэты бераг Піны асушыўся. Вада сышла ажно дасюль, хоць яшчэ ў чэрвені яна была там, дзе вось гэтыя ямы», — гаворыць за кадрам жанчына. 

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Сёлетняе зніжэнне ўзроўню вады ў рэках — не чыста беларуская праблема. Так, упершыню ў гісторыі Венгрыі і Румыніі нядаўна давялося адключыць атамныя энергаблокі праз анамальна нізкі ўзровень вады ў Дунаі.

Чытайце таксама:

У Венгрыі і Румыніі з-за спёкі і абмялення Дуная спынілі атамныя рэактары

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін

На Смалявіцкім вадасховішчы стала масава дохнуць рыба

На Палессі будуць штучна павялічваць воднасць рэк

Каментары да артыкула