БЕЛ Ł РУС

На Цнянскім вадасховішчы адкрыюць плавучы аквапарк

1.08.2026 / 15:04

Nashaniva.com

На тэрыторыі жылога комплексу «Паўночны бераг» гэтым летам адкрыецца самы вялікі водны аквапарк у Беларусі — яго плошча складзе каля 2 000 кв. м, паведамляе забудоўшчык.

Аквапарк будзе даступны для дарослых, а таксама для дзяцей ад 6 гадоў пры ўмове росту ад 120 см і ў суправаджэнні паўналетніх. Максімальна дапушчальная вага наведвальніка — 150 кг.

Жыхары сталіцы ўжо заўважылі мантаж надзіманых горак на Цнянскім вадасховішчы, у раёне парку, і падзяліліся здымкамі ў сацыяльных сетках.

Наведванне аквапарку будзе платным, кошт білетаў стане вядомы пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула