БЕЛ Ł РУС

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ

1.08.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Прэзентаваныя чатыры варыянты.

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную творчасці французскага мастака Клода Манэ. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня яго смерці, піша Onliner.by.

Новая калекцыя стала працягам штогадовай серыі «Фарбы свету». Яе асновай сталі чатыры творы Клода Манэ. На цыферблатах гадзіннікаў размешчаны фрагменты карцін, пры гэтым захаваны характэрная каляровая палітра і мастацкі настрой арыгіналаў.

У калекцыю ўвайшлі наступныя мадэлі:

Як паведамілі прадстаўнікі завода, корпус гадзіннікаў выраблены з нержавеючай сталі, мадэлі абсталяваны сапфіравым шклом і японскім кварцавым механізмам Miyota 2035.

У камплекце да кожнай мадэлі — два раменьчыкі з натуральнай скуры: класічны аднатонны і раменьчык з мастацкім прынтам, які паўтарае матыў абранай карціны. Іх можна самастойна мяняць.

Наклад кожнай з чатырох мадэляў складае 300 асобнікаў. У папярэднія гады мінскія гадзіншчыкі натхняліся творамі Васіля Кандзінскага, Вінсэнта ван Гога, Густава Клімта і Марціраса Сар'яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула