БЕЛ Ł РУС

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых

1.08.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Сярод загінулых — дзеці.

Расія ў ноч на 1 жніўня нанесла ўдар па Кіеве. Паводле апошніх даных, вядома пра 9 загінулых, колькасць пацярпелых працягвае расці, піша УНІАН са спасылкай на Дзяржаўную службу Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).

У Саламянскім раёне загінулі дзве асобы, яшчэ восем пацярпелі. Сярод іх — двое дзяцей. Па адным з адрасоў адбылося частковае разбурэнне і ўзгаранне пяціпавярховага жылога дома, па іншым — загарэліся аўтамабілі на стаянцы. Усяго трох чалавек шпіталізавалі, ратавальнікі эвакуявалі 35 жыхароў з верхніх паверхаў, пажар быў ліквідаваны.

У Дарніцкім раёне адбыліся пажар і разбурэнні ў адміністрацыйным будынку і ў нежылым памяшканні. Па іншым адрасе гарэлі аўтамабілі, а таксама былі пашкоджаны жылыя дамы. У гэтым раёне загінулі сем чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей.

У Шаўчэнкаўскім раёне ўзнік пажар у нежылым будынку, а таксама загарэліся аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. Пажар быў ліквідаваны. Па адным з адрасоў выяўлены адзін паранены чалавек. Акрамя таго, пажар адбыўся на тэрыторыі кінастудыі, яго ўдалося лакалізаваць.

«Дняпроўскі раён: пашкоджана крама. Пячэрскі раён: пашкоджаны чатыры прыватныя жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. На месцах працуюць ратавальнікі і ўсе адпаведныя службы. Інфармацыя ўдакладняецца», — адзначылі ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула