У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі
Здарэнне адбылося ўчора а 22:30 на вуліцы Маскоўскай.
40‑гадовы мужчына на матацыкле Honda, выязджаючы з Брэста, сутыкнуўся з мапедам Viper, на якім ехаў 45‑гадовы мужчына і які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Абодва кіроўцы, а таксама 32‑гадовая жанчына — пасажырка матацыкла, загінулі.