У Любанскім раёне ў прыроду выпусцілі 46 еўрапейскіх ланяў
Перад выпускам у паляўнічыя ўгоддзі Любанскай гаспадаркі жывёлы сем месяцаў знаходзіліся ў спецыяльным вальеры, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Фота: БТПР
Каб паменшыць для жывёл стрэс, спецыялісты правялі «ціхі выпуск»: частку агароджы разабралі без шуму, пасля чаго лані самастойна выйшлі ў лес.
Фота: БТПР
Чакаецца, што першыя дні яны будуць трымацца недалёка ад знаёмага месца. Для жывёл таксама арганізуюць дадатковую падкормку.
Фота: БТПР
Чытайце таксама:
У Мсціслаўскім раёне браканьер злавіў 740 чырванакніжных ракаў