Беларускага добраахвотніка Жэрара вызвалілі з-пад варты пад заклад
Беларускага добраахвотніка Аляксандра «Жэрара» Красоўскага затрымалі ва Украіне 14 сакавіка 2026 года. 31 ліпеня ён выйшаў на волю пад заклад, пры гэтым афіцыйных абвінавачанняў яму да гэтага часу так і не выставілі, паведаміў блогер Сяргей Бяспалаў.
Аляксандр «Жэрар» Красоўскі
Аляксандра Красоўскага затрымалі 14 сакавіка. Яго падазраюць у самавольным пакіданні вайсковай часці і незаконным абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі. Пры ім было таксама 1,4 мільёна еўра.
Крымінальная справа была заведзена яшчэ ў студзені, пасля чаго на працягу амаль двух месяцаў праводзіліся сакрэтныя следчыя дзеянні.
Красоўскі — ураджэнец Мінска. Пасля пачатку вайны ён ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, а пазней — у падраздзяленні «Тур» 225‑га асобнага штурмавога батальёна. Ён таксама ўдзельнічаў у аперацыі ў Курскай вобласці.
Добраахвотнік мае дзяржаўныя ўзнагароды Украіны, у тым ліку поўны комплект ордэна «За мужнасць», а таксама іншыя адзнакі за ўдзел у баявых дзеяннях. Разам з жонкай, якая служыць у Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны, ён выхоўвае дачку з інваліднасцю.
Чытайце таксама:
Беларускі добраахвотнік Жэрар застанецца пад вартай ва Украіне яшчэ як мінімум месяц
Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра