БЕЛ Ł РУС

Будуць судзіць кіроўцу аўтобуса, па віне якога загінула пажылая пара ў Чавусах

31.07.2026 / 15:42

Nashaniva.com

У Чавусах будуць судзіць 42‑гадовага кіроўцу гарадскога аўтобуса, якога абвінавачваюць у парушэнні правіл дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту, што па неасцярожнасці прывяло да гібелі двух чалавек, паведаміла Генеральная пракуратура.

Скрыншот з відэа

Трагедыя адбылася 16 мая 2026 года на аўтастанцыі ў Чавусах. Кіроўца пасля завяршэння рэйса выйшаў з аўтобуса, але падчас размовы па мабільным тэлефоне не заглушыў рухавік і не ўключыў стаяначны тормаз.

Праз гэта аўтобус пачаў самастойна рухацца і наехаў на сямейную пару — мужчыну 1959 года нараджэння і жанчыну 1956 года нараджэння. Абое ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы.

Крымінальная справа ў дачыненні да кіроўцы ўжо накіраваная пракуратурай Магілёўскай вобласці ў суд. Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

На час разгляду справы мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна

Кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ў Батумі, быў без правоў і п'яны

Каментары да артыкула