БЕЛ Ł РУС

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»

31.07.2026 / 13:29

Nashaniva.com

А вы зможаце адказаць на гэтыя пытанні?

Амерыканскі акцёр Бэн Афлек і заўзяты ўдзельнік інтэлектуальных віктарын Джэймі Дзінг выйгралі мільён даляраў у шоу «Хто хоча стаць мільянерам?», піша тэлеграм-канал «Сорак тры».

Удзельнікамі апошняга выпуску шоу «Хто хоча стаць мільянерам?» на тэлеканале ABC сталі акцёр Бэн Афлек і шматразовы пераможца іншай тэлевіктарыны — Jeopardy! (на прасторах СНД яе аналаг «Свая гульня») — Джэймі Дзінг.

На шляху да мільёна яны, у прыватнасці, адказалі на такое пытанне:

Якое дасягненне было здзейснена ўсяго праз два месяцы пасля таго, як у The New York Times напісалі, што гэта не адбудзецца яшчэ некалькі мільёнаў гадоў?

Вось варыянты адказу:

Фінальнае пытанне было яшчэ больш складаным і датычылася штогадовай традыцыі Дня падзякі, паводле якой прэзідэнт ЗША дорыць памілаванне дзвюм індыкам, пасля чаго іх ужо ніколі не ўжываюць у ежу.

Паводле гэтай жа традыцыі памілаваным індыкам прыдумляюць жартоўныя пары імёнаў. У пытанні на мільён Бэну Афлеку і Джэймі Дынгу трэба было адгадаць, індыкі з якімі імёнамі ніколі не атрымлівалі прэзідэнцкага памілавання.

Пасля кароткіх ваганняў і выкарыстання падказкі «званок сябру» ўдзельнікі выбралі варыянт «Спагеці і Мітбол» і аказалася, што мелі рацыю.

Пасля перамогі яны абвясцілі, што перададуць выйграныя грошы ў фонд, заснаваны Бэнам Афлекам, які дапамагае жыхарам усходняй часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула