БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт

31.07.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Ён пачуў акцэнт і пачаў выкрыкваць універсальныя абразы: «Spi***dalaj do Ukrainy».

Скрыншот відэа

Каля Rondo ONZ у цэнтры Варшавы адбылося нападзенне на дзяўчыну з Беларусі, піша «Рэальная Варшава».

Паводле слоў пацярпелай, падчас тэлефоннай размовы незнаёмы мужчына крыкнуў ёй: «Адыдзі, карова». Спачатку яна не зразумела, што звяртаюцца менавіта да яе. Калі дзяўчына саступіла дарогу і па-польску сказала, што не зразумела, што мужчына звяртаўся да яе такім чынам, ён пачуў акцэнт і пачаў выкрыкваць універсальныя абразы: «Spi***dalaj do Ukrainy».

Дзяўчына дастала тэлефон і адказала, што яна беларуска. Пасля гэтага мужчына назваў яе «рускай шматай», падбег і ўдарыў па твары. У гэты момант запіс абарваўся.

Пацярпелая выклікала паліцыю, спрабавала дагнаць нападніка і прасіла мінакоў дапамагчы яго затрымаць, але ніхто не ўмяшаўся, і мужчына збег.

Дзяўчына падала заяву ў паліцыю і перадала відэазапіс, на якім добра бачны твар нападніка. Паводле яе слоў, з моманту звароту яна пакуль не атрымала ніякай інфармацыі пра ход расследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула