БЕЛ Ł РУС

Вяскоўца ў Маларыцкім раёне забіла мотаблокам

31.07.2026 / 09:53

Nashaniva.com

64‑гадовы мужчына працаваў на прысядзібным участку.

Мужчына, пагрэбаваўшы правіламі тэхнікі бяспекі, падставіў нагу пад рабочы рэжучы інструмент, у выніку атрымаў цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём. Цела вяскоўца знайшла жонка.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла 17 цялесных пашкоджанняў.

Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, смерць наступіла ад тупой спалучанай траўмы таза і левай ніжняй канечнасці ў выніку траўматычнага ўздзеяння фрэзай мотаблока.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула