У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска
Прычыны смерці палкоўніка Аляксандра Буцько невядомыя.
Аляксандр Буцько
Cтала вядома пра смерць першага намесніка начальніка Партызанскага РУУС Мінска — начальніка міліцыі грамадзяскай бяспекі Аляксандра Буцько. Палкоўніку было 48 гадоў.
Кіраўніцтва МУС выказала спачуванні яго сям’і.
У сярэдзіне 2010‑х Буцько кіраваў гарадскім аддзелам міліцыі №1 Заводскага раёна ў Шабанах, пасля пайшоў на павышэнне.
Аляксандр Буцько