БЕЛ Ł РУС

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

31.07.2026 / 09:19

Nashaniva.com

У апошні час ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Фота: Alessio Morgese/NurPhoto via Getty Images

Чэмпіён свету па футболе Франка Барэзі памёр на 67‑м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Мілана».

Прычыны смерці не паведамляюцца. Паводле звестак СМІ, у апошні час ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Барэзі ўсю сваю кар’еру абараняў колеры «Мілана» — з 1978 па 1997 год.

У складзе «расанеры» ён заваяваў вялікую колькасць трафеяў: шэсць тытулаў чэмпіёна Італіі, чатыры Суперкубкі краіны, а таксама па тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў і Суперкубку УЕФА.

У складзе зборнай Італіі Барэзі выйграў чэмпіянат свету 1982 года, заваяваў сярэбраныя медалі ЧС-1994 і бронзавыя медалі ЧС-1990 і Еўра-1988.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула