«МЛ Віцебск» выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
У гэтым раўндзе футбольнага еўракубка згуляюць два беларускія клубы.
Фота: Беларускі футбол
Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» ў двух матчах перайграў чарнагорскую «Суцьеску». Учора «МЛ Віцебск» выйграў у гасцях з лікам 2:1 а тыдзень таму перамог 3:0.
У трэцім раўндзе ён згуляе з чэмпіёнам Босніі і Герцагавіны «Борацам» з Баня-Лукі, які прайшоў малдоўскі «Петракуб» — 3:0, 3:3.
Выйшла ў трэці раўнд і мінскае «Дынама», якое ў дзвюх гульнях адолела азербайджанскі «Нефтчы» (4:2, 0:1).
«Дынама» ў трэцім раўндзе будзе гуляць з партугальскай «Брагай», якая ў мінулым сезоне заняла 4‑е месца ў чэмпіянаце Партугаліі і дайшла да паўфіналу Лігі Еўропы.
А вось барысаўскі БАТЭ пакінуў еўракубкі, прайграўшы швейцарскаму «Сьёну» (1:1, 0:4).
Матчы трэцяга раўнду пройдуць 6 і 13 жніўня. Але ў наступны панядзелак, 3 жніўня, пройдзе лёсаванне стадыі плэй-оф кваліфікацыі.