БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі продаж трох відаў прыпраў

30.07.2026 / 22:45

Nashaniva.com

У Беларусі забаранілі продаж трох відаў папулярных прыпраў гандлёвай маркі «Спец». Пад забарону трапілі сумесь для паніроўкі, сушаны грануляваны часнок і прыправа «Апетытная курыца», паведаміў Дзяржстандарт.

Падчас праверкі ў прадукцыі знайшлі парушэнні мікрабіялагічных паказчыкаў бяспекі. У прыправах аказаліся бактэрыі, якія могуць выклікаць праблемы з работай страўнікава-кішэчнага тракту і харчовае атручванне.

Асабліва небяспечнымі такія мікраарганізмы могуць быць для дзяцей і людзей сталага веку. У выпадку ўжывання заражанай прадукцыі магчымыя расстройствы стрававання і іншыя непрыемныя наступствы для здароўя.

Чытайце таксама:

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк

Каўбаса і паляндвіца з Драгічынскага раёна трапілі ў чорны спіс

У Беларусі забаранілі прадаваць некаторыя рэчы Reserved, Cropp, Sinsay

Каментары да артыкула