Турцыя адпраўляе свае знішчальнікі ў краіны Балтыі
Турэцкія самалёты мусяць адказваць за бяспеку альянсу на яго ўсходнім флангу.
Турэцкія ВПС з жніўня ўзмацняць паветранае патруляванне НАТА ў краінах Балтыі. Анкара накіроўвае ў Эстонію пяць знішчальнікаў F-16, а таксама 76 ваеннаслужачых, піша BILD.
Самалёты мусяць да лістапада кругласутачна знаходзіцца ў баявой гатоўнасці.
Прычына гэтай меры — перасцярогі альянсу за бяспеку на яго ўсходнім флангу. Турэцкія самалёты мусяць рэагаваць на парушэнні паветранай прасторы і невядомыя паветраныя аб'екты над Эстоніяй, Латвіяй і Літвой.