БЕЛ Ł РУС

Барысаўчанка адсудзіла ў былога працадаўцы 38 тысяч рублёў — яе няправільна звольнілі

30.07.2026 / 11:29

Nashaniva.com

Жыхарку Барысава, якая адпрацавала ў арганізацыі паўгода, звольнілі з парушэннем працоўнага заканадаўства. Тая пайшла ў суд.

Жанчына ўладкавалася ў арганізацыю галоўным спецыялістам аддзела вадазабеспячэння і каналізацыі ў ліпені 2025 года, расказвае Onliner. Праз паўгода яна палічыла, што наймальнік парушае працоўнае заканадаўства, і звольнілася.

У дзень звальнення з ёй не разлічыліся, хоць яна мусіла атрымаць зарплату з лістапада 2025 года па студзень 2026 года, кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак і датэрміновае скасаванне кантракта.

Суд стаў на бок былой работніцы. У рашэнні адзначаецца, што паводле закона ўсе сумы мусяць выплаціць супрацоўніку не пазней за дзень звальнення. Калі гэтага не адбылося з віны наймальніка, работнік мае права патрабаваць сярэдні заробак за кожны дзень затрымкі.

У выніку суд спагнаў на карысць былой супрацоўніцы 24 тысячы рублёў — гэта запазычанасць па зарплаце, кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак і датэрміновае скасаванне кантракта. Акрамя таго, суд абавязаў арганізацыю выплаціць 14 тысяч рублёў сярэдняга заробку за затрымку канчатковага разліку. 

Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула