БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны

30.07.2026 / 10:41

Nashaniva.com

А тыя, хто не захоча праявіць сябе на працоўным месцы, адправяцца ў войска, паабяцаў Лукашэнка.

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Брэст.

Адразу па выхадзе з верталёта ён пакруціў носам — «захаплення няма». «Я чакаў большага, шчыра кажучы! Увогуле нядрэнна, але захаплення няма … » — сказаў ён.

Пазней ён абазначыў «самую вялікую праблему».

«Самая вялікая праблема — адсутнасць тэхналагічнай дысцыпліны. Усё мы ўмеем рабіць, калі ёсць дысцыпліна. Усё можам, калі ёсць дысцыпліна», — расказаў ён.

Лукашэнка зноў паабяцаў тых, хто, на яго думку кепска працуе, нейкім чынам адпраўляць у войска: «Тыя, хто не захоча праявіць сябе на працы, той зможа праявіць сябе ў арміі».

«Трэба наш народ прывучаць да дысцыпліны, хаця гэта і непапулярна з маіх вуснаў», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула