Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень
У Мінску спынены пошукі 35‑гадовага Дзмітрыя Суворава. Мужчыну знайшлі мёртвым.
Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», мінчук пайшоў з дому ў невядомым накірунку яшчэ 23 ліпеня каля 16:50 і перастаў выходзіць на сувязь.
Цяпер валанцёры паведамілі пра яго гібель.
Пра абставіны і прычыны смерці мужчыны не паведамляецца.