БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» амаль узвялі шматфункцыянальны комплекс

30.07.2026 / 08:34

Nashaniva.com

Ён пабудаваны ў паўднёва-ўсходняй частцы квартала. Гэта шматфункцыянальны аб'ект — гараж-стаянка з убудаванымі адміністрацыйна-гандлёвымі памяшканнямі, расказаў Мінск-Навінам расказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Дзяніс Віхрэнка.

— Квартал абмежаваны Паўднёвай магістраллю, вуліцамі Лявона Шчамялёва і Ігара Лучанка, — адзначыў Д. Віхрэнка. — З'яўленне комплексу заклікана часткова вырашыць праблему недахопу парковачных месцаў у раёне, а таксама стварыць дадатковую інфраструктуру для малога бізнесу і гандлю.

Комплекс складаецца з трох блокаў, размешчаных уздоўж Паўднёвай магістралі: блок А — тры паверхі, цокальны паверх і эксплуатуемы дах; блок Б — два паверхі і цокальны паверх; блок В — тры паверхі з эксплуатуемым дахам.

Розніца ў вышыні блокаў абумоўлена натуральным рэльефам мясцовасці.

Так гараж-стаянка будзе складацца з 955 машына-месцаў, адміністрацыйна-гандлёвыя памяшканні размешчаны ва ўсіх трох блоках.

У новым комплексе размесціцца апорны пункт аховы правапарадку Кастрычніцкага РУУС.

Увядзенне аб'екта ў эксплуатацыю запланавана на жнівень гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула