БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі склад Wildberries у Пензе, ёсць пацярпелы

30.07.2026 / 07:30

Nashaniva.com

На тэрыторыі складскога комплексу ўзнік пажар.

Губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка паведаміў, што ўкраінскія беспілотнікі атакавалі склад кампаніі Wildberries у Пензе. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпеў адзін чалавек.

На тэрыторыі складскога комплексу ўзнік пажар, яго тушаць. Была праведзена эвакуацыя супрацоўнікаў, а пацярпеламу аказана неабходная медыцынская дапамога.

Плошча складскога комплексу Wildberries у Бясонаўскім раёне Пензенскай вобласці складае каля 180 тысяч квадратных метраў. Ён змяшчае прыкладна 100 мільёнаў тавараў.

Лагістычны цэнтр абслугоўвае Пензенскую вобласць і суседнія рэгіёны Прыволжскай федэральнай акругі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула