БЕЛ Ł РУС

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты

31.07.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Вэб-распрацоўшчыка Юрыя Філаменку судзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі.

Юрый Філаменка. Фота з ягонай архіўнай старонкі Укантакце

Юрыю Філаменку з Мазыра 39 гадоў. Ён займаўся стварэннем сайтаў і вэб-сервісаў.

Акрамя праграмавання, мужчына цікавіцца крыптаіндустрыяй і майнінгам. На тэматычных форумах ён дзяліўся сваім досведам і падрабязна выкрываў нядобрасумленныя курсы.

Дакладныя абставіны і дата затрымання Юрыя невядомыя. Яго судзілі ў Гомельскім абласным судзе адразу па некалькіх палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 369‑1 (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 1 і 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пагражала да сямі гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы, але па суме артыкулаў Юрыя чакала пазбаўленне волі. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

Чытайце таксама:

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы

Каментары да артыкула