БЕЛ Ł РУС

Беларускі след знайшлі ў культавым турэцкім серыяле

29.07.2026 / 16:14

Nashaniva.com

Нечаканыя адсылкі да Беларусі нярэдка з'яўляюцца ў замежным кінематографе. Гэтым разам своеасаблівае прывітанне з нашай краіны знайшлі ў папулярным турэцкім серыяле. Пра незвычайную дэталь расказалі ў Threads супрацоўнікі тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў», піша Tochka.by.

Скрыншот: Threads

Беларускі след з'явіўся ў 60‑й серыі першага сезона крымінальнага серыяла «Чукур».

У адной з самых драматычных сцэн суровы камісар паліцыі Эмрах нечакана сядае за фартэпіяна і пачынае віртуозна выконваць «Месяцавую санату» Бетховена.

Эпізод запомніўся прыхільнікам серыяла сваёй напружанай атмасферай і гульнёй акцёра Алперэна Дуймаза.

Але ўважлівыя беларускія гледачы глядзелі не толькі на героя. У кадры буйным планам паказалі легендарнае фартэпіяна «Беларусь», якое раней выпускалі ў Барысаве, а сёння вырабляюць у Мінску.

Скрыншот: Threads

Гэта адсылка выклікала ажыўленае абмеркаванне ў Threads. Многія прызналіся, што адразу заўважылі гэты момант:

«Так, я адразу заўважыла, і яшчэ вельмі выразна паказалі гэта».

«Алперэн Дуймаз пасля гэтай серыі — проста мой пажыццёвы краш».

«І я адразу такая: оооо, роднае. Я таксама адразу заўважыла».

А адна з карыстальніц пад постам успомніла іншы нечаканы прыклад з'яўлення беларускай прадукцыі ў замежным кіно.

Паводле яе слоў, яна не раз заўважала ў замежных фільмах і серыялах абрусы, фіранкі і іншы тэкстыль, выраблены на магілёўскім прадпрыемстве «Магатэкс».

«Чукур» часта называюць турэцкім адказам «Хроснаму бацьку». У цэнтры сюжэта — уплывовае сямейства Качавалы, якое кантралюе аднайменны раён на ўскраіне Стамбула.

Сям'я катэгарычна забараняе гандаль наркотыкамі на сваёй тэрыторыі, праз што ўступае ў супрацьстаянне з канкурэнтамі.

Серыял выходзіў з 2017 па 2021 год, атрымаў некалькі прэстыжных тэлевізійных узнагарод і стаў адным з самых папулярных крымінальных праектаў у гісторыі турэцкага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

На «Беларусьфільме» пачалі здымаць моладзевы дэтэктыў па творы Андрэя Федарэнкі

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»

Каментары да артыкула