БЕЛ Ł РУС

Ігар з Гродна схлусіў, што ён удзельнік вайны. Але расчуленая расіянка ўжо перавяла яму $2700

29.07.2026 / 13:05

Nashaniva.com

Расійскі суд патрабуе вярнуць грошы, а след беларуса даўно прастыў.

Ігар Макей

33‑гадовы беларус Ігар Гроцкі, які, мяркуючы па сацсетках, жыве паміж Гроднам і Масквой, пабагацеў на $2700. Гэтыя грошы яму перавяла жыхарка Падмаскоўя Наталля Сасуліна. 

Жанчына пазнаёмілася з ім у лістападзе 2023 года. Ігар назваўся чужым іменем, схлусіў, што ваеннаслужачы, удзельнік «СВА». А паколькі трапіў у цяжкую сітуацыю, то папрасіў пераводзіць яму грошы на рахунак у «Сбербанку», абяцаючы хутка вярнуць. За некалькі месяцаў жанчына зрабіла 12 пераводаў. Пасля гэтага Ігар перастаў адказваць на паведамленні і знік.

Калі Наталля Сасуліна зразумела, што перад ёй быў не «герой СВА», то пайшла вяртаць грошы ў суд. У рашэнні суда сказана, што Гроцкі павінен аддаць ёй тыя самыя $2700, але паколькі беларус на пасяджэнне не з’явіўся, відавочна, што спагнаць грошы з яго не так проста.

У тыктоку ёсць асобны канал, на якім сабраліся пацярпелыя ад Ігара Гроцкага. Называюць яго альфонсам і кажуць, што ён спецыялізуецца на жанчынах 35+.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула