БЕЛ Ł РУС

Спёка вяртаецца. Месцамі да +37°C

29.07.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 30 ліпеня — 1 жніўня.

Фота: Onliner.by

У чацвер, 30 ліпеня, ноччу чакаецца +9…+15°C, днём +23…+29°C, па паўднёвым захадзе месцамі да +30°C.

У пятніцу днём ад +25 °C па паўночным усходзе да +35 °C па паўднёвым захадзе.

У суботу раніцай і днём месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. 

Ноччу +11…+18°C, па захадзе да +21°C, максімальная днём ад +27°C па паўночным усходзе да +37°C па паўднёвым захадзе.

Нагадаем, што абсалютны рэкорд спёкі за 145 гадоў назіранняў у Беларусі быў пастаўлены 29 чэрвеня ў Пінску, там было +40,4°C.

Прагноз надвор'я ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула