БЕЛ Ł РУС

ФСБ абвяшчае стваральніка Telegram Паўла Дурава ў міжнародны вышук

29.07.2026 / 08:53

Nashaniva.com

Яго вінавацяць у садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці. 

«Кіраўніку адміністрацыі Telegram Паўлу Дураву высунута абвінавачанне ў межах крымінальнай справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1.1 арт. 205.1 (садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці) КК Расіі, ён абвяшчаецца ў міжнародны вышук», — гаворыцца ў паведамленні ФСБ.

Яшчэ ў лютым супраць Паўла Дурава ў Расіі была распачата крымінальная справа па артыкуле «Садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 1.1 арт. 205.1 КК РФ).

ФСБ даводзіла, што Telegram у Расіі атрымаў статус не сродку сувязі, а стратэгічнай зброі праціўніка.

10 лютага 2026 года Раскамнагляд пачаў маштабную блакіроўку, якую называюць «дэградацыяй трафіку» — хуткасць працы месенджара ўпала на 55%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула