БЕЛ Ł РУС

У мінскім Сельгаспасёлку пачалі зносіць прыватны сектар ФОТЫ

28.07.2026 / 22:32

Nashaniva.com

Кавалачкі старога Мінска працягваюць паступова саступаць месца новаму. Там знеслі прыватны сектар, тут расчысцілі тэрыторыю — і вось ужо з'явіліся пляцоўкі для свежых шматпавярховікаў. Хутка новыя панэльныя дамы вырастуць у раёне Сельгаспасёлка. Дзеля іх ужо пачалі зносіць прыватныя падворкі, піша «Анлайнер».

«На тэрыторыі Сельгаспасёлка ў межах вуліц Лук'яновіча, Усходняй, 1‑й Пасялковай, Леаніда Бяды прыступілі да зносу прыватнага сектара — ідзе падрыхтоўка пляцоўкі для ўзвядзення шматкватэрнага жылога дома», — расказалі ў адміністрацыі Савецкага раёна.

Раней паведамлялася, што на гэтай тэрыторыі плануецца ўзвядзенне двух высотных дамоў, кватэры ў якіх, верагодна, дастануцца тым, хто стаіць у чарзе. Таксама з'явіцца наземны паркінг. Навабудоўлі размесцяцца недалёка ад камерцыйнага жылога комплексу «4 сезоны».

 

Заказчыкам будаўніцтва выступае УКБ Савецкага раёна. Працэс падзеляць на дзве чаргі. Папярэдні тэрмін завяршэння першай чаргі будаўніцтва — другі квартал 2028 года.

Чытайце таксама:

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК

У раёне вуліцы Маякоўскага ў Мінску знясуць прыватны сектар і пабудуюць тры шматпавярховікі

Каментары да артыкула