З Бранска і Вялікіх Лук у Беларусь пусцяць электрычкі
Іх плануюць запусціць у 2027 годзе.
Фота: Спутнік
Прыгарадныя цягнікі паміж Беларуссю і РФ па новых маршрутах — з Вялікіх Лук у Віцебск і Полацк, а таксама паміж Бранскам і Гомелем — плануецца запусціць у 2027 годзе, паведаміў кіраўнік Расійскай чыгункі Аляксандр Сахараў, піша «Спутнік».
Паводле яго слоў, з улікам станоўчай дынамікі прыгранічнага чыгуначнага злучэння сумесна з беларускімі калегамі прапрацоўваюцца новыя праекты.
Першыя прыгарадныя цягнікі з Смаленска ў Оршу і Віцебск былі запушчаныя сёлета ў красавіку.