БЕЛ Ł РУС

Кемлівы магілёвец перапісаў кватэры на сваякоў, каб не вяртаць доўг

28.07.2026 / 14:32

Nashaniva.com

Чатыры гады таму жыхара Магілёва прызналі вінаватым у службовым падлогу і халатнасці. Суд пастанавіў спагнаць з яго на карысць прадпрыемства 500 тысяч рублёў. Грошы ўтрымліваліся з заработнай платы і пенсіі, але доўг змяншаўся вельмі павольна.

Як высветлілася, мужчына схаваў сумесна нажытую з жонкай маёмасць, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

У яшчэ адной кватэры, ужо ў Магілёве, ён выдзеліў долі іншым членам сям'і, а затым адчужыў іх на карысць сына, які стаў адзіным уласнікам жылля.

У выніку ў даўжніка не засталося ніякай нерухомай маёмасці. Аднак пракурорка падала пазоў аб прызнанні гэтых здзелак несапраўднымі, і суд яго задаволіў.

Цяпер кватэры будуць улічаныя судовымі выканаўцамі ў межах прымусовага выканання судовага рашэння.

Суд пастанавіў спагнаць з яго на карысць прадпрыемства 500 тысяч рублёў. Грошы ўтрымліваліся з заробку і пенсіі, але запазычанасць змяншалася вельмі павольна. Як высветлілася, мужчына схаваў сумесна нажытую з жонкай маёмасць. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Мужчына заключыў з жонкай шлюбную дамову паводле якога іх агульная кватэра ў Мінску цалкам пераходзіла ва ўласнасць жонкі. Пасля гэтага па дамове дарэння нерухомасць стала належаць іх дачцэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула