БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

28.07.2026 / 20:34

Nashaniva.com

42‑гадовая мінчанка Алена Сахацкая загінула, а дачка трапіла ў бальніцу, дзе ёй ужо зрабілі аперацыю.

Алена Сахацкая (Валашэнка). Фота: фэйсбук.

Алена — выпускніца БДУ. Працавала экспедытаркай у кампаніі «ІнтэрЭкс-Лагістык».

Жанчына не першы раз выбрала Грузію месцам для адпачынку. На жаль, гэтым разам ён скончыўся трагічна.

На скрыжаванні вуліц Гаргіладзэ і Важа-Пшавела ў Батумі мікрааўтобус з беларускімі турыстамі сутыкнуўся з легкавіком, які ўцякаў ад паліцыі, і перакуліўся. Некаторыя пасажыры пры гэтым павыляталі ў вокны.

У выніку аварыі, акрамя Алены, загінуў 63‑гадовы грамадзянін Беларусі Ігар. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеняў цяжкасці былі дастаўленыя ў мясцовыя бальніцы. Сярод іх і дачка-падлетак Алены.

Знаёмыя характарызуюць Алену выключна як «цудоўнага чалавека, добрую жонку і маці дзвюх дачок».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула