БЕЛ Ł РУС

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку

28.07.2026 / 13:07

Баляслаў Ліманоўскі

Ірына Дундукова доўгі час працавала ў сферы рэкламы і маніторынгу СМІ паміж Беларуссю і Расіяй. Але нядаўна ёй вынеслі прысуд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Ірына Дундукова. Фота з яе старонкі Укантакце

Ірыне Дундуковай 39 гадоў. Яна родам з Мсціслава, што ў Магілёўскай вобласці, аднак значную частку жыцця правяла ў Маскве. У 2011 годзе яна скончыла гуманітарны факультэт Маскоўскай фінансава-юрыдычнай акадэміі (МФЮА) па спецыяльнасці «рэклама».

Доўгі час Ірына працуе кантэнт-менеджаркай, рэдактаркай і спецыялісткай па маніторынгу СМІ. Яна займалася напаўненнем сайтаў, стварэннем фота– і відэаархіваў, а таксама аналітыкай сацыяльных сетак. У канцы 2023 года Ірына набыла шчанюка пароды коргі-кардыган па мянушцы Фоксі, пра якога шмат пісала ў тэлеграм-чатах сабакаводаў.

Ірына пісала ў сацсетках, што жыла ў прыватным доме ў Падмаскоўі, працавала дома і перыядычна ездзіла ў Беларусь да бацькоў.

Яе затрымалі, падобна, падчас адной з паездак у Беларусь. Магілёўскі абласны суд вынес Ірыне Дундуковай прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Жанчыне прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы

Каментары да артыкула