БЕЛ Ł РУС

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»

28.07.2026 / 11:42

Nashaniva.com

«Этычных парушэнняў у публікацыі няма».

Чывіліс злева, Спарыш у цэнтры. Скрыншот відэа

Камісія па этыцы грамадскага інфармавання Літвы разгледзела скаргу блогера Дамінікаса Чывіліса на публікацыю «Нашай Нівы» «Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд», якая была апублікаваная 28 сакавіка 2026 года.

На пасяджэнні 14 ліпеня камісія звярнула ўвагу, што ў публікацыі было выказана меркаванне, а сам тэкст выйшаў у адпаведнай рубрыцы партала, дзе публікуюцца дыскусійныя і публіцыстычныя матэрыялы, палітычныя і навуковыя спрэчкі.

Да таго ж «Наша Ніва» Чывілісу двойчы прапаноўвала выказаць сваё меркаванне ў адказ, але ён адмовіўся.

Члены камісіі адзначылі, што заяўніку варта было скарыстацца правам на адказ, бо «дыялог трэба развіваць заўсёды, нават у самых цяжкіх дыскусіях».

Ніхто з членаў камісіі парушэнняў этыкі ў публікацыі не ўбачыў. Агульнай згодай камісія вырашыла: нормы этыкі грамадскага інфармавання ў матэрыяле «Нашай Нівы» парушаныя не былі.

Раней Камісія па этыцы прыняла аналагічнае рашэнне па скарзе Вольгі Карач: парушэнняў этыкі таксама не выявілі.

Сяргей Спарыш. Фота: facebook.com

Сяргей Спарыш — былы палітвязень. Жыве ў Літве пасля дэпартацыі з Беларусі. У беларускім апазіцыйным полі ён далучыўся да плыні, якая радыкальна крытыкуе Офіс Ціханоўскай. Акрамя таго, Спарыш увайшоў у кааліцыю з Вольгай Карач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула