БЕЛ Ł РУС

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету

28.07.2026 / 10:13

Nashaniva.com

Паводле вынікаў таргоў у панядзелак, 27 ліпеня, акцыі Apple выраслі на 2% і амаль дасягнулі адзнакі 5 трыльёнаў даляраў рынкавай капіталізацыі.

Фота: Marcos del Mazo / LightRocket via Getty Images

Гэта дазволіла кампаніі вярнуць статус самай дарагой публічнай кампаніі ў свеце, які некаторы час таму яна саступіла Nvidia, паведамляе Business Insider.

Рынкавая капіталізацыя Nvidia па выніках таргоў знізілася на 5% і склала 4,77 трлн даляраў.

Прычынай падзення стала рашэнне выдзеліць 250 млрд даляраў на цэнтры апрацоўкі даных для OpenAI. Інвестары палічылі такія выдаткі на развіццё штучнага інтэлекту празмернымі.

Як адзначае Business Insider, цяпер Apple, якую раней крытыкавалі за недастатковую ўвагу да развіцця штучнага інтэлекту, можа атрымаць выгаду ад пераходу інвестараў да кампаній, якія ў большай ступені арыентуюцца на спажыўцоў.

Дарэчы, з пачатку года акцыі Apple выраслі на 26%, а Nvidia — на 6%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула