БЕЛ Ł РУС

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL

28.07.2026 / 07:53

Nashaniva.com

Cклад Wildberries размешчаны на тэрыторыі таго ж парку.

Пасля начной атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у падмаскоўным Калядзіне загарэўся склад лагістычнай кампаніі 3PL, размешчаны на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Каледзіна». Комплекс аказвае складскія і лагістычныя паслугі, піша Astra.

Украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што атакаваны і гарыць таксама склад Wildberries, размешчаны побач.

Аднак у прэс-службе РВБ заявілі, што склад працуе ў штатным рэжыме. Склад Wildberries знаходзіцца насупраць склада кампаніі 3PL.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула