Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну
19‑гадовая дзяўчына ў цяжкім стане шпіталізаваная.
ДТЗ здарылася вечарам у панядзелак. Каля 20:00 21‑гадовы хлопец на аўтамабілі Mercedes ехаў па дарозе Мінск — Мікашэвічы. Пры абгоне ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лоб сутыкнуўся з эвакуатарам «ГАЗель», паведамляе СК.
Кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18‑гадовая пасажырка загінулі на месцы. З цяжкімі траўмамі ў бальніцу была шпіталізаваная 19‑гадовая дзяўчына.
Кіроўца эвакуатара не пацярпеў.