БЕЛ Ł РУС

У Воранаўскім раёне моцны вецер пашкодзіў 140 дамоў

27.07.2026 / 22:44

Nashaniva.com

У Воранаўскім раёне моцны вецер нанёс значныя пашкоджанні жылым і гаспадарчым будынкам. Паводле інфармацыі МНС, стыхія пашкодзіла дахі 140 жылых дамоў, а таксама дзесяці сельскагаспадарчых аб'ектаў.

Скрыншот з відэа

У Воранаўскім раёне створаная спецыяльная камісія, якая займаецца ацэнкай наступстваў непагадзі і арганізацыяй аднаўленчых работ.

Акрамя таго, ратавальнікі 25 разоў выязджалі на распілоўку і ўборку паваленых дрэў у пяці раёнах Гродзенскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Увогуле ў панядзелак заходнія раёны Беларусі апынуліся пад уздзеяннем навальніц з моцным ветрам. У Гродне пасля залеваў былі падтопленыя некаторыя вуліцы, а ў частцы Пастаўскага раёна часова знікла электразабеспячэнне.

На Пастаўшчыне кароткачасова без электрычнасці заставаліся спажыўцы, якія атрымліваюць электраэнергію ад падстанцый «Камаі», «Лынтупы» і «Вярэнькі». Паводле стану на 20:00 былі адключаны чатыры лініі электраперадачы напружаннем 10 кВ, у выніку чаго частка жыхароў Паставаў заставалася без святла.

Чытайце таксама:

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА

Цягнік Адлер — Мінск спазняецца на тры гадзіны

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

У Грэцыі падчас моцнай навальніцы зафіксавалі больш за 100 тысяч маланак

Каментары да артыкула