БЕЛ Ł РУС

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

27.07.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Уладальнікі сямейнага бізнэсу «Віталюр» на чале з яго заснавальнікам Аляксандрам Яцуком канчаткова адмовіліся ад рыбаперапрацоўчага кірунку і працягваюць пераарыентацыю бізнесу на нерухомасць, піша выданне «Белорусы и бизнес».

Фота: Myfin.by

Для фінансавання новага праекта кампанія плануе размясціць дэпазітарныя аблігацыі на суму 18 мільёнаў рублёў з пагашэннем у 2034 годзе. Прыцягнутыя сродкі мяркуецца накіраваць на будаўніцтва склада з халадзільнымі і маразільнымі памяшканнямі. Новы аб'ект з'явіцца на пляцоўцы пад Мінскам, дзе раней знаходзілася рыбная вытворчасць, а пазней разглядаўся праект стварэння дрэваапрацоўчага цэха.

Перабудова бізнэсу «Віталюра» пачалася яшчэ ў 2023 годзе. Тады з-за фінансавых цяжкасцяў кампанія была вымушаная адмовіцца ад рознічнага гандлю. Усе 62 магазіны былі перададзеныя ў кіраванне кампаніі «Санта Рытэйл» на 15 гадоў.

У пачатку 2025 года сям'я Яцукоў таксама закрыла стратную вытворчасць па перапрацоўцы рыбы. Пасля гэтага кампанія поўнасцю засяродзілася на развіцці праектаў у сферы нерухомасці.

Цяпер аснову гэтага бізнэсу складаюць памяшканні былых крам «Віталюра», якія выкарыстоўвае «Санта Рытэйл», а таксама новы лагістычны комплекс з халадзільнымі складамі, які плануецца пабудаваць за кошт сродкаў ад выпуску аблігацый.

У кампаніі лічаць, што праект будзе запатрабаваны. У тлумачэнні да выпуску аблігацый адзначаецца, што сучасныя склады з халадзільнымі і маразільнымі магутнасцямі карыстаюцца высокім попытам, таму іх прастой малаверагодны. Таксама падкрэсліваецца, што на рынку захоўваюцца адносна высокія арэндныя стаўкі на такія аб'екты.

Чытайце таксама:

Сын беларускага мультымільянера Яцука ехаў праз беларуска-літоўскую мяжу на звычайным рэйсавым аўтобусе

На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер

Гендырэктар «Віталюра» пералічыў прычыны закрыцця крамаў: вайна ва Украіне, санкцыі, указ аб замарозцы цэн

Каментары да артыкула