БЕЛ Ł РУС

Гідраізаляцыю і гукаізаляцыю ў кватэры цяпер можна рабіць без праекта

27.07.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Асобныя віды работ пераўладкавання і перапланіроўкі цяпер можна выконваць без распрацоўкі праекта, пішуць Мінск-Навіны.

Праводзіць работы гідра-, пара– і гукаізаляцыі ў кватэрах цяпер можна без распрацоўкі праектнай дакументацыі (раней яна была неабходная), расказаў начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ №3 Першамайскага раёна Аляксей Скалдзін.

Гідраізаляцыю звычайна выконваюць на падлозе ў кухні, у санвузле падчас замены падлогавага пакрыцця (пліткі), а таксама пры пашырэнні яго плошчы — на «захопленым» участку.

Параізаляцыя — гэта калі на ўцяпляльнік наклейваюць спецыяльную плеўку, каб ён не ўбіраў вільгаць.

Гукаізаляцыя — абшыўка сцен і столі адпаведнымі матэрыяламі, у прыватнасці пенапластам або мінеральнай ватай.

Для гэтых відаў работ, як і для іншых, што адносяцца да перапланіроўкі і пераўладкавання, неабходна атрымаць узгадненне ў адміністрацыі раёна.

Разам з тым выключана неабходнасць заключэння дамоў будаўнічага падраду. Цяпер рэканструкцыю і перапланіроўку можа выконваць уласнік жылля сваімі сіламі або з прыцягненнем асоб, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца будаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула