БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі

27.07.2026 / 10:49

Nashaniva.com

Увядзенне Еўрасаюзам новых санкцый больш нагадвае самаізаляцыю ЕС, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, адказваючы на пытанні журналістаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Гэта ўсё вельмі падобна не на нейкую ізаляцыю Беларусі ці Расіі, а на самаізаляцыю Еўрапейскага саюза. Таму што ад кожнага новага пакета санкцый больш за ўсё страчвае менавіта Еўрапейскі саюз і яго грамадзяне», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі.

«Мы ж усе бачым, наколькі самі жыхары Еўрапейскага саюза пакутуюць ад таго, што яны аддаленыя ад рынкаў, ад адсутнасці нашых турыстаў у гэтых дзяржавах, ад танных і надзейных рэсурсаў, якія раней пастаўляліся», — сказаў міністр, дадаўшы, што краінам ЕС сёння нават складаней наладжваць камунікацыю з краінамі Азіі.

ЕС, адзначыў Максім Рыжанкоў, «застаецца самаабмежаваным на пэўнай вельмі невялікай тэрыторыі, у якой ён сёння знаходзіцца».

«Для ўсіх відавочна, хто ў гэтай сітуацыі больш за ўсё цярпіць з-за гэтых санкцый», — сказаў ён, назваўшы палітыку ЕС абсалютна непрадуманай.

Чытайце таксама:

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС

Каментары да артыкула