БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома

26.07.2026 / 17:44

Nashaniva.com

На застоллі было 9 чалавек.

Фота: Следчы камітэт

У Лагойску пасля застолля загінулі трое чалавек, яшчэ адзін у рэанімацыі.

Целы дзвюх жанчын (40 і 42 гады) і мужчыны (44 гады) знайшлі ў жылым доме. А яшчэ аднаго пацярпелага — 54‑гадовага мужа адной з загінулых — экстрана шпіталізавалі ў рэанімацыю з прыкметамі вострага атручэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, напярэдадні трагедыі кампанія з 9 чалавек сабралася на застолле і выпівала алкаголь. Цяпер аналізуюць склад той вадкасці са спіртам.

Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку вострае атручэнне сурагатамі алкаголю ці наркотыкамі.

Распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці праз неасцярожнасць дзвюм і больш асобам).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула