БЕЛ Ł РУС

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда

26.07.2026 / 00:35

Nashaniva.com

Штогадовы ЛГБТ-парад Christopher Street Day, які праходзіў у суботу ў Берліне, быў завершаны датэрмінова. Паліцыя паведаміла, што ва ўдзельнікаў шэсця побач з гарадскім паркам Тыргартэн урэзаўся аўтамабіль, у выніку чаго некалькі чалавек атрымалі раненні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

«Цяпер мы сумесна са шматлікімі падраздзяленнямі паліцыі, а таксама ратавальнымі атрадамі Берлінскай пажарнай службы знаходзімся ў раёне Гросер-Тыргартэн. Мяркуецца, што ў гэты раён уехаў аўтамабіль, збіў і параніў некалькіх чалавек. Пацярпелым аказваюць дапамогу ратавальнікі. Мы праводзім інтэнсіўны пошук падазраваных», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі Берліна ў X.

Выданне Bild са спасылкай на відавочцу паведамляе, што ў натоўп людзей у парку Тыргартэн прыблізна ў 22:00 урэзаўся белы фургон, пасля чаго арганізатары мерапрыемства выйшлі на сцэну і паведамілі сабраным:

«На жаль, мы вымушаныя датэрмінова завяршыць мерапрыемства праз узніклую складаную сітуацыю».

Арганізатары прайду ў X заклікалі ўдзельнікаў ісці дадому.

Пазней стала вядома, што ў выніку гэтага інцыдэнту адзін чалавек загінуў, а 14 параненыя. Такія даныя прывяла сталічная паліцыя. Некалькі пацярпелых атрымалі цяжкія траўмы.

Газета Bild апублікавала першыя кадры белага фургона, які збіў людзей у парку Тыргартэн. Як піша газета, ён наўмысна давіў людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў дрэва. Па даных газеты Tagesspiegel, пляцоўку для ратавальных верталётаў абсталявалі проста перад будынкам Бундэстага.

Чытайце таксама:

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы

Каментары да артыкула