БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г

25.07.2026 / 20:30

Nashaniva.com

Аўтамабіль Ford зафіксавалі на 16‑м кіламетры аўтадарогі Р-20 «Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі». Машына рухалася са хуткасцю 172 км/г, што на 82 км/г перавышала дазволены ліміт.

За парушэнне кіроўцу прызначылі штраф у памеры 8 базавых велічынь — 360 беларускіх рублёў.

Супрацоўнікі ДАІ таксама папярэдзілі мужчыну, што калі ён паўторыць такое парушэнне, то можа быць пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.

Чытайце таксама:

ДАІ на выхадныя ўзмацніла патруляванне Браслаўшчыны

У Іўеўскім раёне матацыкліст урэзаўся ў грузавік і загінуў

Хлопец у Мінску перабягаў дарогу і трапіў пад колы аўто

Каментары да артыкула