БЕЛ Ł РУС

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

25.07.2026 / 14:35

Nashaniva.com

Увесь гэты час яна праляжала на мытным складзе.

Bild

Эстамп «Акрабат са скрыпкай» 1924 года быў знойдзены ўладамі французскага рэгіёна Франш-Кантэ, размешчанага каля мяжы са Швейцарыяй. Мытнікі канфіскавалі працу ў 2006 годзе: у перавозчыкаў не было дазволу на вываз твора мастацтва. Яны заплацілі буйны штраф і перадалі «Акрабата» дзяржаве, піша Bild.

На працягу дваццаці гадоў пра працу Марка Шагала ніхто не ўспамінаў — пакуль у 2024 годзе на пасаду не заступіла новая кіраўніца мытні Эстэль Раклен.

Яна захацела зноў зрабіць даступнымі для публікі творы, канфіскаваныя мытнікамі. Ведамства вырашыла перадаць працу ў дар, а не выстаўляць яе на аўкцыён.

Зараз твор Шагала экспануецца ў Музеі выяўленчых мастацтваў у Безансоне, хоць і не на пастаяннай аснове, бо папера вельмі адчувальная да святла.

Эксперты ацэньваюць кошт працы адносна невысока — у некалькі тысяч еўра. Гэтая сума блякне ў параўнанні з коштам жывапісных палотнаў майстра. Самай дарагой працай Шагала, прададзенай на аўкцыёне, стала карціна «Закаханыя» 1928 года: у 2017 годзе на таргах Sotheby’s яе прадалі за рэкордныя 28,5 мільёна даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула