БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне затрымалі арганізатара вайсковай выставы пад Кіевам, у выніку расійскага ўдару па якой загінулі дзесяць чалавек

25.07.2026 / 12:43

Nashaniva.com

На выставу запрасілі больш за 300 чалавек, пры гэтым найбліжэйшае сховішча знаходзілася прыкладна за 100 метраў ад месца правядзення мерапрыемства.

Ва Украіне затрымалі арганізатара вайсковай выставы пад Кіевам, у выніку расійскага ўдару па якой загінулі дзесяць чалавек, каля ста — пацярпелі. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор краіны Руслан Краўчанка.

«Паводле даных следства, адна з асацыяцый вытворцаў узбраенняў без якіх-небудзь узгадненняў з вайсковым камандаваннем, абласной і раённай вайсковымі адміністрацыямі, а таксама іншымі ўпаўнаважанымі органамі арганізавала маштабнае мерапрыемства з удзелам вайскоўцаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, міжнародных партнёраў і бізнэсу. Праграма прадугледжвала дэманстрацыю сродкаў супрацьпаветранай абароны», — адзначыў ён.

Паводле слоў Краўчанкі, на выставу запрасілі больш за 300 чалавек, пры гэтым найбліжэйшае сховішча знаходзілася прыкладна за 100 метраў ад месца правядзення мерапрыемства.

«Гэта азначае, што сотні людзей з самага пачатку знаходзіліся ва ўмовах відавочнай рызыкі для бяспекі. Запрашэнні былі разасланыя за дзевяць дзён да мерапрыемства, а дакладныя месца і час паведамілі за суткі. Следства правярае, ці маглі гэтыя дзеянні паспрыяць таму, што вораг атрымаў магчымасць падрыхтаваць мэтанакіраваны ўдар», — дадаў ён.

Затрыманаму галоўнаму арганізатару выставы выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула