Мінскае «Дынама», імаверна, будзе сеянай камандай у раўндзе плэй-оф Лігі канферэнцый
Праўда, спачатку трэба прайсці «Нефтчы» ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый і адолець пераможцу пары «Жалезнічар» — «Брага» ў трэцім.
Фота: Беларускі футбол
Мінскае «Дынама» атрымае другі пасяўны рэйтынг дзякуючы каэфіцыенту (63,750) свайго імавернага саперніка ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый — партугальскай «Брагі», піша «Беларускі футбол».
Меркаванымі спаборнікамі ў плэй-оф стануць «Хетафэ» (Іспанія), а таксама пераможцы наступных найбольш імаверных пар:
- «Рыека» (Харватыя) — «Сцьярнан» (Ісландыя);
- «Дынама» Кіеў (Украіна) — ЦСКА Сафія (Балгарыя);
- ЧФР «Клуж» (Румынія) — «Тромсё» (Нарвегія);
- «Бешыкташ» (Турцыя) — «Багеміянс» Дублін (Ірландыя);
- ХІК Хельсінкі (Фінляндыя) — «Матэруэл» (Шатландыя);
- «Твентэ» (Нідэрланды) — ДАК «Дунайска-Стрэда» (Славакія);
- РФШ Рыга (Латвія) — НК «Вараждзін» (Харватыя);
- «Бран» (Нарвегія) — «Апалон» Лімасол (Кіпр);
- «Бенфіка» (Партугалія) — «Хартс» (Шатландыя);
- «Ноа» (Арменія) — «Сьён» (Швейцарыя);
- «Зальцбург» (Аўстрыя) — «Хайдук» Спліт (Харватыя);
- «Мідцьюлан» (Данія) — «Градэц-Кралавэ» (Чэхія);
- «Бейтар» Іерусалім (Ізраіль) — «Аўстрыя» Вена (Аўстрыя);
- «Ферэнцвараш» (Венгрыя) — «Гурнік» Забжэ (Польшча);
- «Валюр» Рэйк'явік (Ісландыя) — «Норшэлан» (Данія);
- «Хапаэль» Тэль-Авіў (Ізраіль) — МШК «Жыліна» (Славакія);
- НК «Брава» (Славенія) — КФ «Малішава» (Косава);
- ФК «Аўда» (Латвія) — «Дынама» Тырана (Албанія).
Нагадаем, што «Дынама» ў мінулую сераду ў Баку ў першым матчы другога раўнду перамагла «Нефтчы» з лікам 4:2, прайграючы 0:2. Матч у адказ пройдзе ў чацвер у Балгарыі.
БАТЭ згуляла ўнічыю са швейцарскім «Сьёнам» 1:1, а «МЛ Віцебск» перамог чарнагорскую «Суцьеску» 3:0. Матчы ў адказ пройдуць таксама ў чацвер.
Гульні трэцяга раўнду 6 і 13 жніўня.