БЕЛ Ł РУС

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі

25.07.2026 / 09:01

Nashaniva.com

Уначы ў Саратаўскай вобласці абвяшчалася ракетная небяспека і пагроза атакі беспілотнікаў.

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі, піша Astra.

Гарыць будынак на вуліцы Энгельс-1. 

Уначы ў Саратаўскай вобласці абвяшчалася ракетная небяспека і пагроза атакі беспілотнікаў. Пры гэтым падпісчык ASTRA з Энгельса паведаміў, што не чуў гукаў атакі, і выказаў меркаванне, што пажар можа быць не звязаны з украінскімі ўдарамі.

У непасрэднай блізкасці ад будынка, які гарыць, знаходзяцца аб'екты вайсковага аэрадрома «Энгельс-2».

Раней, пасля ўкраінскай атакі на гэты аэрадром 16 ліпеня, спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі пашкоджанне расійскага стратэгічнага бамбавіка-ракетаносца Ту-95МС.

Такія самалёты Паветрана-касмічныя сілы Расіі сістэматычна выкарыстоўваюць для нанясення ўдараў па Украіне ракетамі Х-101.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула